Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кобрынскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі

Гісторыя станаўлення санітарнай службы Кобрынскага раёна сыходзіць у 1944 год, калі на падставе загада № 29 ад 10 снежня 1944 г. па Кобрынскаму раённаму аддзелу аховы здароўя і загада Брэсцкага абласнога аддзела аховы здароўя ад 7 снежня 1944 г. была створана Кобрынская санэпідстанцыя (СЭС). У той час СЭС вырашала такія задачы, як ліквідацыя санітарных наступстваў вайны і акупацыі, барацьба з сыпным тыфам, малярыяй, яшчурам, дыфтэрыяй і іншым хваробамі.